24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Нью-Ёрку пратэставалі супраць ваенных пагадненьняў паміж Лукашэнка і Расеяй (Фота)

3

14 лютага 2009 года ў Нью-Ёрку адбыўся мітынг Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы і Нью-Ёркскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня.

Мэтай дэманстрацыю было прыцягненьне ўвагі амэрыканскай грамадзкасьці і ўрада ЗША да небясьпечных крокаў Аляксандра Лукашэнкі ў бок мілітарызацыі краіны. Мітынг адбыўся ў ажыўленным месцы ў цэнтры Нью Ёрку, каля рэзідэнцыі мэра гораду.

Удзельніки акцыі пратэставалі супраць падпісаньня вайсковых дамоваў паміж Беларусьсю і Расеяй 3 і 4 лютага аб адзінай паветранай прасторы і сумеснай вайсковай групоўцы.

Старшыня ЗБМА Мікалай Цімашэнка ад імя прысутных выказаў салідарнасьць з актывістамі “Маладога Фронту” Паўлам Кур’яновічам, Зьмітром Дашкевічам і Міколам Дземідзенкам, якія былі зьбітыя падчас акцыі 14 лютага ў Менску.

Мікіта Агароднік распавёў прысутным аб дзейнасьці ЗБМА па дапамозе беларускім эмігрантам і па працу з амэрыканскімі ўладамі.

Было вырашана направіць ліст да Дзяржаўнага сакратара ЗША Хілары Клінтан з заклікам зьвярнуць ўвагу на вайсковыя дамовы, якія пагражаюць незалежнасьці Беларусі і на рэпрэсіўную палітыку рэжыму Лукашэнкі ў дачыненьні да беларускай моладзі.

Другой часткай акцыі стаў збор подпісаў у падтрымку стварэньня партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя. Таксама было вырашана правесьці мітынг салідарнасьці з сябрамі аргкамітэту Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі 28 лютага 2009. У гэты дзень БХД плянуе правесьці ўстаноўчы зьезд. Мітынг пачнецца ў 13-00 каля будынку ААН.

Фота Анатоль Старкоў

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках