26 снежня 2024, Чацвер, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваных лідэраў прадпрымальнікаў перавялі ў СІЗА

19
Арыштаваных лідэраў прадпрымальнікаў перавялі ў СІЗА

Тэрмін затрымання пад вартай Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі падоўжаны на 7 дзён.

Палітвязняў перавялі з турмы на Акрэсціна ў ізалятар на Валадарскага. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў праваабаронца Алег Воўчак. Паводле яго словаў, сёння адвакаты не змаглі сустрэцца са сваімі падабароннымі з-за падрыхтоўкі дакументаў па этапаванні затрыманых у СІЗА.

«Адназначна можна казаць пра тое, што ўмовы ўтрымання ў следчым ізалятары на Валадарскага больш жорсткія, чым на Акрэсціна. Гэта датычыць і ўнутранага распарадку, і розных абмежаванняў. Больш за тое, на «Валадарцы» значна цяжэй сядзець маральна», -- сказаў Алег Воўчак прэс-цэнтру Хартыі’97.

Праваабаронцу таксама стала вядома, што на працягу наступных 7 дзён следства мае намер праводзіць вочныя стаўкі – з'явіліся нейкія «сведкі», прозвішчы якіх пакуль невядомыя.

Падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай лідэраў прадпрымальнікаў Алег Воўчак тлумачыць тым, што ў следства проста няма доказаў віны затрыманых.

«Я думаю, што ў іх няма ніякіх доказаў. Зараз на БТ праходзіць цэлая прапагандысцкая кампанія па «ачарненні» Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі. Прадпрымальнікаў з Ваўкавыска абвінавачваюць Бог ведае ў чым, пры гэтым супрацоўнікі БТ баяцца нават назваць іх імёны. Лічу, што гэта палітычная акцыя застрашвання актывістаў дэмакратычных сілаў, якія не зламаліся, якія застаюцца аўтарытэтам для людзей. Арышт лідэраў прадпрымальнікаў адкінуў беларускія ўлады на паўгады назад ў іх перамовах з Еўразвязам», -- заявіў Алег Воўчак.

Нагадаем, што 8 лютага ў Ваўкавыску супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС з дапамогай байцоў спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" арыштавалі лідэраў прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенку. Пасля таго, як у іх кватэрах прайшлі ператрусы, прадпрымальнікаў адвезлі ў Менск і даставілі ў турму на Акрэсціна. Іх абвінавачваюць у здзяйсненні падпалу хаты міліцыянта, які адбыўся 5 гадоў таму.

Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў – былыя палітвязні, прысуджаныя да пазбаўлення волі па надуманым абвінавачванні за абарону правоўпрадпрымальнікаў. У пачатку 2008 года мера пакарання ім была змененая на абмежаванне волі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках