24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правакацыя супраць Саюзу палякаў Беларусі

Учора ў Сапоцкіне, што ў Гарадзенскім раёне, з’явіліся ўлёткі, якія ад імя старшыні апальнага Саюзу заклікаюць беларускіх палякаў прафінансаваць з’езд СПБ 14-15 сакавіка.

Пра гэта паведаміў гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут. Па яго словах, улёткі былі расклееныя ў месцах, дзе вывешваецца афіцыйная інфармацыя, аформленыя яны былі на бланках Саюзу, подпіс старшыні на іх адсканаваны. «Анжаліка Борыс цяпер знаходзіцца ў Польшчы, па тэлефоне яна папрасіла накіраваць заяву ў пракуратуру наконт гэтай фальсіфікацыі» — распавёў Пачобут «Нашай Ніве».

Паводле тэксту ўлёткі, грошы маюць пералічвацца на рахунак фірмы «Палоніка», якая неаднойчы выдзяляла свае памяшканні для паседжанняў СПБ. «Ужо быў выпадак, калі супраць «Палонікі» ўчынялі правакацыю — у газеце з’явілася аб’ява, што фірма дапамагае рабіць візы. Пасля гэтага ў «Палоніку» наведалася падатковая інспекцыя і міліцыя» — кажа журналіст. Ён не выключае, што ўчорашні інцыдэнт скончыцца тым жа.

Нагадаем, што ў апошні час у дачыненні да сяброў СПБ пачасціліся правакацыі. На мінулым тыдні на кватэры А. Пачобута невядомыя зламыснікі пашкодзілі ўваходныя дзверы ды пакінулі побач цыдулку з пагрозамі. Таксама невядомыя неаднойчы тэлефанавалі ягонай дачцэ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках