24 лiстапада 2024, Нядзеля, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Атрошчанкаў: «Пры гэтым выкрадальнікі «жартавалі»: вязем у Курапаты, застрэлім, закапаем»

9

Выкраданні апазіцыянераў супрацоўнікамі АМАПа і спецслужбаў адбывалася і ў папярэднія гады, і ніхто не нёс за гэта адказнасці.

За два апошнія дні невядомыя людзі ў цывільным схапілі і вывезлі за горад лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля і лідэра «Маладога Фронта» Змітра Дашкевіча.

Такое адбывалася і раней. Сёння прэсавы сакратар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандар Атрошчанкаў распавёў «Радыё Свабода» пра тое, што раней з ім здаралыся падобнае ў 2000 годзе падчас святкавання Дня Волі.

«Мяне схапілі ў раёне плошчы імя Якуба Коласа. Запхнулі спачатку ў міліцэйскую машыну, потым перасадзілі ў аўтазак. І павезлі невядома куды.

Вазілі недзе хвілін 40. Пры гэтым былі такія «жартачкі»: вязём у Курапаты, застрэлім, закапаем. У рэшце рэшт выкінулі мяне дзесьці кіламетраў 15 за горадам у маскоўскім кірунку.

Канечне, адчуванні былі непрыемныя. І я думаю, што менавіта на гэта і рабіўся разлік — запалохаць, зламаць псіхалагічна, маральна. Тыя, хто затрымліваў мяне, былі ў масках, астатнія — у чорнай уніформе, без знакаў адрознення. Канечне, ніхто не назваў свайго прозвішча», -- распавёў апазіцыянер.

Аляксандар Атрошчанкаў кажа, што ён падаў афіцыйную скаргу ў пракуратуру.

«Але, як звычайна, гэта не дало аніякіх вынікаў. Мне напісалі, што тыя факты, пра якія я распавёў, не пацвердзіліся. Ніякім чынам», - узгадвае прэсавы-сакратар «Еўрапейскай Беларусі».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках