27 снежня 2024, Пятніца, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў: Машыны падаражэюць, але затое мы абаранілі інтэрасы камбайнаў

53

Віцэ-прэм'ер Беларусі пацвярджае падвышэнне ставак увазных пошлінаў на аўтамабілі з-за Мытнага саюза.

«Мабыць, для Беларусі легкавыя аўтамабілі гэта адзіная таварная група, змена пошлінаў на якую закранае істотныя інтэрасы грамадзянаў. У гэтага рашэння ёсць істотныя сацыяльныя мінусы, але ёсць і эканамічныя выгоды перспектыўнага характару», - перадае «Інтэрфакс» словы Андрэя Кабякова, якія ён агучыў у «парламенце».

Паводле яго словаў, узгадненне ставак увазных пошлінаў на аўтатранспартную групу ў межах Мытнага саюза было найболш складаным падчас усяго перамоўнага працэсу.

Віцэ-прэм'ер заявіў, што кампрамісам стала згода Беларусі на падвышэнне ставак увазных мытных пошлінаў на легкавыя аўтамабілі да расейскага ўзроўня. З іншага боку, па словах Кабякова, Расея прыняла беларускую прапанову аб падвышэнне ставак на седлавыя цягачы, грузавыя аўтамабілі, камбайны, станочнае абсталяванне, электрарухавікі. Казахстан пагадзіўся адкарэктаваць свае мытныя пошліны на гэтую групу тавараў да ўзгодненага Расеяй і Беларуссю ўзроўня за выключэннем 499 пазіцыяў на пераходны перыяд.

Кіраўнікі ўрадаў, заявіў беларускі віцэ-прэм'ер, прынялі прынцыповае рашэнне, што са стварэннем Мытнага саюза ўся тэхніка, што вырабляецца на яго тэрыторыі, павінна мець адэкватны і сур'ёзны ўзровень тарыфнай абароны.

Кабякоў таксама сказаў, што ў сувязі з перадачай наднацыянальнаму органу - Камісіі мытнага саюза паўнамоцтваў па кіраванні Адзіным мытным тарыфам «Беларусь упершыню атрымала рэальныя рычагі ўплыву на ўзровень мытных пошлінаў».

У якасці перавагаў для беларускага боку віцэ-прэм'ер вылучыў таксама дамоўленасці бакоў аб бесперашкодным прасоўванні ў межах адзінай мытнай прасторы трох краінаў тавараў нацыянальных вытворцаў незалежна ад удзельнай вагі ў гэтых таварах айчыннай складніку. Па словах віцэ- прэм'ера, гэта асабліва важна для Беларусі, эканоміка якой шмат у чым з'яўляецца «зборачным цэхам».

Як раней паведамляў сайт charter97.org, з 1 студзеня 2010 года на некаторыя ўвазныя аўтамабілі мытныя плацяжы могуць узняцца ў разы. Так, да прыкладу, калі зараз размытнёўка машыны з двухлітровым дызельным рухавіком, узростам крыху старэйшай за 5 гадоў, абыходзіцца ў суму каля EUR800, дык нескладана разлічыць, што з Новага года яна можа вырасці амаль да EUR8 тыс. Вырасці ў некалькі разоў пагражае і «размытнёўка» новых аўтамабіляў.

На аўтамабільным рынку надыходзяць цяжкія часы: афіцыйныя дылеры ў паніцы, супрацоўнікі аўтасалонаў рыхтуюцца да масавых скарачэнняў і тэрмінова рассылаюць рэзюмэ па банках вакансіяў.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках