24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэс-сакратарка «Маладога Фронту» адлічаная з БДУ

6

Прычынай адлічэння Таццяны Шапуцькі стаў удзел студэнткі ў Форуме грамадзянскай супольнасці праграмы «Усходняе партнёрства» у Брусэлі 16—17 лістапада.

Пра адлічэнне з юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прэс-сакратаркі арганізацыі паведаміў лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч.

Прычынай адлічэння стаў удзел студэнткі ў Форуме грамадзянскай супольнасці праграмы «Усходняе партнёрства» у Брусэлі 16—17 лістапада без дазволу дэканата юрыдычнага факультэта. Студэнты групы, дзе вучылася Шапуцька, маюць намер дамагчыся ў дэкана адмены загада аб адлічэнні, сказаў Дашкевіч.

Пра магчымасць адлічэння актывісткі стала вядома ў першы дзень форума. Прадстаўнік Еўракамісіі і мадэратар панэлі «Дэмакратыя і правы чалавека» Еўгеніюш Смоляр задаў пытанне пра магчымае адлічэнне Шапуцькі старшыні ФПБ Леаніду Козіку, які ўдзельнічаў у форуме.

«На гэта Козік адказаў, што ў выпадку адлічэння Шапуцькі з вну ён персанальна арганізуе маніфестацыю ў яе падтрымку ў цэнтры Менска», — паведаміў тады Дашкевіч.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках