24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветная федэрацыя студэнтаў-хрысціян устала на абарону Таццяны Шапуцькі

Старшыня Сусветнай федэрацыі студэнтаў-хрысціян занепакоена фактам адлічэння з Белдзяржуніверсітэта прэс-сакратара «Маладога фронта».

У сувязі з гэтым Сусветная федэрацыя студэнтаў-хрысціян накіравала пісьмовы зварот кіраўніцтву БДУ з заклікам аднавіць на вучобе выключаную Таццяну Шапуцьку.

«Ад імя Сусветнай федэрацыі студэнтаў-хрысціян у Еўрапейскім рэгіёне (СФСХ-Э), хацелася б выказаць нашу гарачую падтрымку Таццяне Шапуцьцы. Сусветная федэрацыя студэнтаў-хрысціян, 114 гадоў экуменічнай сусветнай супольнасці, імкнецца да дыялогу і дзеянняў для адзінства, роўнасці і годнасці кожнага чалавека, міру і сацыяльнай справядлівасці. Мы асуджаем парушэнні правоў чалавека ва ўсіх формах», -- адзначае ў заяве старшыня Сусветнай федэрацыі студэнтаў-хрысціян Мірка Букавінска.

Мірка Букавінска заклікала кіраўніцтва БДУ аднавіць Таццяну Шапуцьку.

«Шапуцька была нядаўна выключана з кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Будучы студэнцкай арганізацыяй, мы высока цэнім працу Таццяны і мерапрыемствы, у якіх яна прымае ўдзел па-за межамі вучобы. СФСХ-Э падтрымлівае гэтую працавітую і таленавітую студэнтку, якая мае вялікі патэнцыял для поспеху ў будучыні.

Мы заклікаем Беларускі дзяржаўны універсітэт адмяніць сваё рашэнне аб выключэнні Таццяны Шапуцькі з вучобы і дазволіць ёй вярнуцца на заняткі на рэгулярнай аснове», - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, што Таццяна Шапуцька была адлічаная з БДУ за ўдзел у форуме Усходняга партнёрства ў Брусэлі. Гэты выпадак выглядае абуральным нават на фоне звычайнай практыкі выключэння з беларускіх вну палітычна актыўных студэнтаў. Паколькі «Усходняе партнёрства» -- ініцыятыва Еўрапейскага звяза, афіцыйна прынятая беларускім кіраўніцтвам. Нароўні з дзяржаўнымі структурамі да ўдзелу ў ёй запрошаная і грамадзянская супольнасць.

На форуме «Усходняга партнёрства» у Брусэлі Таццяна Шапуцька прадстаўляла беларускую грамадзянскую супольнасць. Яна сустракалася з кіраўніцтвам Еўрапейскіх краін і Еўразвяза, у тым ліку з Карлам Більдтам – міністрам замежных спраў Швецыі, краіны-старшыні Еўрапейскага звяза і камісарам ЕЗ па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства Бенітай Ферэра-Вальднер. Яшчэ падчас працы форума, даведаўшыся пра пагрозу выключэння Таццяны з універсітэта, Беніта Ферэра-Вальднер і Карл Більдт, а таксама іншыя высокапастаўленыя ўдзельнікі Форума запэўнілі Таццяну Шапуцьку і ўдзельнікаў мерапрыемства ў тым, што будуць сачыць за развіццём падзей.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках