27 лiстапада 2024, Серада, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як улады ратуюць «Советскую Белоруссию» (Фота)

45

Кіраўнікоў прадпрыемстваў абавязваюць у экстраным парадку аднавіць тыраж газеты адміністрацыі Лукашэнкі.

У распараджэнне сайта charter97.org трапіў дакумент, які быў распаўсюджаны ў Вілейскім раёне Менскай вобласці. У дакуменце, падпісаным старшынём райвыканкама Е.В.Сінілам, ад дырэктараў прадпрыемстваў «тэрмінова патрабуецца» да 24 снежня аднавіць тыраж газеты «Советская Белоруссия» па ведамаснай падпісцы на 1 паўгоддзе 2010 года.

Дадзены дакумент быў выдадзены 18 снежня. Такім чынам, дырэктарам было дадзена 6 дзён, каб выканаць загад раённага начальства. Дакласці пра вынікі зробленай «працы» трэба да 14.00 24 снежня.

Паралельна ўсіх кіраўнікоў абавязалі ў сваіх калектывах забяспечыць падпіску на раённую газету "Шлях перамогі".

Мяркуючы па ўсім, справы ў дзяржаўнай прапаганды зусім дрэнныя…

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках