Беларускія памежнікі затрымалі калёсы з 700 кілаграмамі джынсаў
23- 23.12.2009, 13:31
Падчас праверкі аператыўнай інфармацыі, за 3 кіламетры ад Дзяржаўнай мяжы з Украінай пінскія памежнікі затрымалі гужавую павозку.
Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта.
«Жыхар вёскі Дзярэўная перавозіў у ёй (гужавая павозка - ІФ) кораб і 23 торбы з таварам. Дакументы, якія пацвярджаюць легальнасць яго пакупкі, ён прад'явіць не змог» (грамадзянін Беларусі прыбыў з тэрыторыі Украіны - ІФ), адзначылі ў прэс- службе.
Там распавялі, што кантрабандны груз складаўся з больш за «700 кілаграм джынсавых штаноў (каля 900 адзінак)».
Паводле папярэдніх адзнаках кошт джынсаў складае каля $38 тыс. у эквіваленце.