28 лiстапада 2024, Чацвер, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ аднаго ўдзельніка праграмы Каліноўскага хочуць забраць у армію

4

Актывіста баранавіцкага аддзялення арганізацыі «Малады фронт» і стыпендыята праграмы Кастуся Каліноўскага Арцёма Ластавецкага запрасілі прыйсці ў мясцовы ваенкамат.

«Праз гадзіну як я прыехаў з Познані, дзе я вучуся, дадому ў Баранавічы, мне патэлефанаваў мужчына і запатрабаваў, каб я з'явіўся ў ваенкамат у сувязі з «прызыўной трывогай». Мы з ім дамовіліся, што я прыйду да іх 24 снежня. Для мяне дзіўнае такое запрашэнне, паколькі яшчэ гэтым летам ў баранавіцкім ваенкамаце мне паведамілі, што не будуць забіраць мяне ў армію да 2011 года, калі я кожны месяц буду прыносіць даведку пра тое, што вучуся»,— сказаў «Еўрарадыё» Арцём Ластавецкі.

Нагадаем, што летась Ластавецкага выключылі з другога курсу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Незадоўга да гэтага ён быў асуджаны на 7 сутак арышту па адным пратаколе і пакараны буйным штрафам па другім за тое, што распаўсюджваў у Баранавічах інфармацыю пра палітвязня Андрэя Кіма. З 2009 года Арцём пачаў навучанне ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках