25 снежня 2024, Серада, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Офіс АБСЕ у Менску можа зноў узначаліць нямецкі дыпламат

1

Раней меркавалася, што на змену скандальнаму Хансу-Ёхану Шміту прыйдзе дыпламат з Фінляндыі.

У найбліжэйшыя дні павінен вырашыцца далейшы лёс Офіса АБСЕ у Менску. Нявызначанасць у гэтым пытанні ўзнікла пасля датэрміновага спынення паўнамоцтваў былога кіраўнікі Офіса Ханса-Ехана Шміта, нагадвае «Заўтра тваёй краіны».

У тым, што Офіс АБСЕ у Менску працягне сваю працу і ў наступным годзе, упэўнены палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. Ці захаваецца Офіс АБСЕ у беларускай сталіцы і калі так, дык з якім мандатам ён працягне сваю дзейнасць?

«Што датычыць мандата Офіса, дык яго ўжо і абмяжоўваць няма куды. Аднак паўтору сітуацыі, якая мела месца з апошнім кіраўніком Офіса спадаром Шмітам, не будзе. Я маю на ўвазе, што ён моцна пераацаніў значэнне сваёй асобы ў гісторыі Беларусі, і часцяком рабіў заявы і, магчыма, ажыццяўляў дзеянні, якія перавышалі яго паўнамоцтвы як міжнароднага чыноўніка. З гэтым не пагаджаліся Злучаныя Штаты і, наколькі я ведаю, рэзка крытыкавалі Шміта», - падкрэслівае эксперт.

Аднак, па словах Рамана Якаўлеўскага, паводле неафіцыйнай інфармацыі, яго ўзначаліць не фінскі дыпламат, як чакалася, а зноў нямецкі дыпламат.

Як адзначае палітычны аглядальнік, цяперашні мандат Офіса АБСЕ у Менску, у асноўным, прадугледжвае супрацоўніцтва з урадавымі органамі і менш за ўсё з няўрадавымі арганізацыямі і, у адрозненне ад мінулых гадоў, практычна выключае якую-небудзь дапамогу і супрацоўніцтва з палітычнай апазіцыяй. Сёння галоўная задача Офіса, як адзначае Якаўлеўскі, зводзіцца да ажыццяўлення маніторынгу сітуацыі ў краіне, не больш за тое.

Нагадаем, што апошні кіраўнік офіса, Ханс-Ёхан Шміт, пакінуў сваю пасаду датэрмінова. Прадстаўнікі беларускай апазіцыі неаднаразова выказвалі нездаволенасць дзеяннямі і выказваннямі дыпламата.

Вядома як мінімум пра 4 скаргі на Шміта, якія былі пададзеныя ў цэнтральны офіс АБСЕ у Вене - ад прадстаўнікоў міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія), ад Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, а таксама ад былой супрацоўніцы і былога кіроўцы кіраўніка офіса.

Так у інтэрв'ю БелаПАН Ханс-Ёхан Шміт заявіў, што ад беларускіх уладаў не варта патрабаваць «фундаментальных радыкальных зменаў». Ён таксама сказаў, што засяроджванне ўвагі толькі на правах чалавека супярэчыць інтэрасам АБСЕ.

8-10 чэрвеня ў Менск прыязджаў прафесар з універсітэта Пасаўм Марцін Фінке (Германія), які таемна вывучыў справу ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Гэты эксперт прыязджаў інкогніта і зрабіў заключэнне, што ў справе палітвязня Мікалая Аўтуховіча ніякіх парушэнняў няма - усё законна. Заключэнне было адпраўлена ў амбасады еўрапейскіх краінаў, акрэдытаваныя ў Менску.

Як стала вядома пазней, ініцыятарам прыезду ў Менск нямецкага эксперта Марціна Фінке, стаў Ханс-Ёхан Шміт. Пры гэтым сам факт прыезду нямецкага эксперта стаў вядомы толькі пасля таго, як ён скончыў вывучэнне справы Мікалая Аўтуховіча. Падчас знаходжання ў Беларусі Марцін Фінке нават не сустрэўся з адвакатам і самім падследным.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках