28 лiстапада 2024, Чацвер, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнта БДУІР знайшлі павешаным непадалёк ад Цнянскага вадасховішча

20

У цяперашні час паводле гэтага факта пракуратура Савецкага раёна Менска праводзіць праверку.

Менскі студэнт павесіўся недалёка ад Цнянскага вадасховішча, паведаміў БелТА старэйшы памочнік пракурора Менска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Паводле яго словаў, увечары 18 снежня ў лясным масіве Цнянскага вадасховішча быў знойдзены павешаным студэнт 3-га курсу БДУІР 1989 года нараджэння. Яго знайшлі бацькі па схеме, якую малады чалавек пакінуў у перадсмяротнай запісцы. Пра прычыны свайго сыходу з жыцця ў запісцы нічога не паведамлялася.

Па словах Балышова, «раніцай студэнт пайшоў ва ўніверсітэт на заняткі, але да вечара дадому не вярнуўся. Занепакоеныя яго адсутнасцю, бацькі зашлі ў яго пакой, знайшлі тэлефон, у апошнім СМС-паведамленні казалася: «Паглядзіце пад клавіятурай». «Там была запіска з планам-схемай. Бацькі пайшлі па гэтай схеме і знайшлі каля Цнянскага вадасховішча труп сына, якія сядзяў каля дрэва з фрагментам сінтэтычнага шнура на шыі», - перадае словы міліцыянта «Інтэрфакс».

У цяперашні час паводле гэтага факта пракуратура Савецкага раёна Менска праводзіць праверку.

Як паведамлялася, аналагічны выпадак нядаўна адбыўся ў Лошыцкім парку Менска, дзе на дрэве быў знойдзены труп менчука 1983 года нараджэння. У кватэры, дзе пражываў малады чалавек, была знойдзеная перадсмяротная запіска. У ёй таксама былі толькі стандартныя фразы і нічога канкрэтнага пра прычыны сыходу з жыцця.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках