26 снежня 2024, Чацвер, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея падвышае цэны на газ і не дасць зарабіць на нафце

22

Віцэ-прэм’ер Расеі Ігар Сечын зрабіў шэраг гучных заяў адносна эканамічных адносінаў з Беларуссю.

Сечын, які сабраў журналістаў перад пачаткам нарады па развіцці будаўніцтва флота для ВМФ РФ заявіў, што апошнім часам у СМІ з’яўляюцца розныя каментары пра энергетычнае супрацоўніцтва РФ і Беларусі.

«Я бачыў розныя інтэрпрэтацыі, у тым ліку, што расейскі бок у чарговы раз прайграў, - гэта тычылася інфармацыі пра бяспошлінныя пастаўкі да 9 млн тон нафты ў год у накірунку Беларусі», - сказаў Сечын.

Ён заявіў, што адносна гэтага хацеў бы сказаць наступнае : «Па-першае, нельга будаваць эканамічнае супрацоўніцтва за кошт аднаго партнёра – такога ў бізнэсе няма, каб адзін заўжды перамагаў, а другі ўвесь час прайграваў, можна страціць партнёра: гэта (адносна) таго, хто прайграе, а хто перамагае».

Бяспошлінная нафта будзе прапанавана для Беларусі толькі для ўнутранага спажывання. «Беларусі была зроблена наступная прапанова: нафту ў аб’ёмах, неабходных для ўнутранага спажывання, пастаўляць бяспошлінна, затое ўсе астатнія аб’ёмы павінны быць абкладзены 100-адсоткавым зборам мытных плацяжэй», - заявіў Сечын.

Ігар Сечын дадаў: «Калі беларускі бок мае намер атрымаць (бязмытныя) аб'ёмы ўнутранага спажывання (нафты) у наступным годзе, то мы павінны падпісаць усё прававыя дакументы яшчэ сёлета».

Паводле Сечына, аператарам бязмытных паставак павінна стаць «Транснафта».

«Паводле дадзеных міністэрства энергетыкі, аб'ём унутранага спажывання (Беларусі) - каля 6 млн тон нафты, але яго трэба будзе ўдакладняць з партнёрамі», - сказаў І.Сечын, нагадаўшы, што Беларусь мае 1,5 млн тон нафты ад уласнай здабычы.

Віцэ-прэм'ер Расеі нагадаў, што ў 1990-х гадах склалася практыка бязмытных паставак усіх аб'ёмаў нафты і нафтапрадуктаў у накірунку Беларусі, у сувязі з чым расейскі бюджэт пачаў несці страты «на ўвесь аб'ём мытных пошлін».

Акрамя таго, у дадзеным выпадку, паводле яго словаў, закраналася і пытанне канкурэнтаздольнасці расейскіх перапрацоўшчыкаў.

«Нават з улікам іншых рэжымаў адна тона нафтапрадуктаў, выпрацаваных на заводах у Беларусі, прыкладна на $8,5 выгодней за аналагічны прадукт, выпрацаваны на расейскіх заводах, у тым ліку (за кошт) выкарыстання мытных ільгот», - сказаў Сечын.

Ён нагадаў, што ў 1995 годзе была падпісана двухбаковая дамова пра ўмовы пастаўкі нафты і падзеле экспартнай пошліны і экспарце нафтапрадуктаў.

«Гэта дамова прадугледжвала ўводзянне рэжыму кампенсацыі выпадзення мытных пошлін нашаму бюджэту ў прапорцыі 15 да 85», - сказаў І.Сечын. У выніку, паводле чыноўніка, у 1995 годзе Расея атрымала ў выглядзе кампенсацыі $6,8 млн, за дзесяць месяцаў 1996 года - $1,7 млн, з 1997 па 2001 Расея наогул не атрымлівала ніякай кампенсацыі, а затым беларускі бок дэнансаваў гэту дамову ў аднабаковым парадку. Гэта, па яго словах, зрабіла неабходным да 2006 года ініцыяваць 100-адсоткавую выплату пошліны. У выніку перамоў у якасці меры па плаўным пераходзе да такога рэжыму быў уведзены інстытут паніжаючага каэфіцыента.

«Сёлета дзейнічае (паніжалючы каэфіцыент) - 0,356 да мытных збораў і плацяжоў», - сказаў І.Сечын.

З 1 студзеня наступнага года, нагадаў Сечын, дзеянне паніжаючага каэфіцыента завяршаецца, таму, калі беларускі бок мае намер ужо з 2010 года бяспошлінна атрымліваць аб'ёмы нафты для ўнутранага спажывання, неабходна падпісаць адпаведныя прававыя дакументы да канца 2009 года.

Кажучы пра аб'ёмы пастаўкі ў Беларусь, І.Сечын заявіў: «Гэта - па трубе - да 21,5 млн тон у год плюс з транспартам - 4- 5 млн тон, да гэтага трэба дадаць і нафтапрадукты - сёлета крыху больш за 3 млн тон».

Пры гэтым І.Сечын дадаў, што сістэма льготных паставак прыцягвае розных пасярэднікаў і стваральнікаў схем, якія «наносяць шкоду не толькі расейскаму бюджэту».

Сечын заявіў, што прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў даручыў правесці з беларускімі партнёрамі перамовы адносна расейскіх прапаноў пра новы парадак абкладання мытамі паставак нафты.

«Мы знаходзімся з імі ў цесным кантакце, заўтра працягнем працу з імі ў Маскве, а ў студзені-лютым мы павінны будзем скончыць працу па ўсім комплексе пытанняў, у тым ліку і па загрузцы перспектыўнага НПЗ у Беларусі», - сказаў Сечын.

Цана на расейскі газ вырасце

Таксама Ігар Сечын заявіў, што расейскі бок лічыць, што падвышэнне цэн на газ для Беларусі ў наступным годзе афіцыйны Менск мог бы часткова кампенсаваць за кошт фінансавых рэсурсаў, якія пераводзяцца «Газпрамом» для фармавання статутнай часткі капітала ў «Белтрансгазе».

«У мэтах частковай кампенсацыі за падвышэнне цаны можа быць скарыстаны і чарговы транш «Газпрама» (РТС: GAZP) за фармаванне сваёй долі статутнага капіталу ў «Белтрансгазе» - як вядома, ён набывае 50-адсоткавы пакет, а пералік - прыкладна $625 млн павінен адбыцца ў лютым», - заявіў Сечын.

Адносна газавага супрацоўніцтва з Беларуссю цяпер, Сечын заявіў: «Падаецца, што тут няма чаго нават каментаваць, ёсць дзеючы кантракт, і кантрактныя абавязанні павінны быць выкананы абодвума бакамі».

Што ж тычыцца павелічэння цаны на газ у наступным годзе для Беларусі, Сечын назваў яго «мінімальным», адзначыўшы, што яно фактычна знаходзіцца ў межах «інфляцыйных працэсаў».

«Тут паразуменне з беларускімі партнёрамі таксама ёсць, - сказаў віцэ-прэм'ер Расеі.

Расею турбуюць выпадкі несанкцыянаванага транзіту электраэнергіі для Беларусі

Віцэ-прэм'ер РФ таксама паведаміў, што Расея занепакоена выпадкамі несанкцыянаванага транзіту праз сваю тэрыторыю электраэнергіі, якая вырабляецца ў трэціх краінах, для Беларусі.

«Расейскіх энергетыкаў турбуюць выпадкі няўзгодненага транзіту праз нашы сеткі электраэнергіі, якія выпрацоўваюцца ў трэціх краінах. Калі аб'ёмы такога транзіту растуць, могуць узнікаць тэхналагічныя праблемы», — сказаў Сечын.

Па яго словах, прапановы па вырашэнні гэтай праблемы Расея ўжо выказала беларускім партнёрам. Сутнасць гэтых прапаноў віцэ-прэм'ер не рыскрыў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках