Афіцыйная прэса рэкламуецца на запалках – «Жыві з агеньчыкам!» (Фота)
3- 17.12.2009, 13:12
У рамках падпісной кампаніі афіцыйная «Народная газета» замовіла пінскай запалкавай фабрыцы запалкі з лагатыпам газеты.
Акрамя таго, газета прыдумала арыгінальны слоган – «Жыві з агеньчыкам!», паведамляе «Еўрарадыё».
Фабрыка выканала замову. Выйшла даволі крэатыўна. Але пінчукі заўважылі двухсэнсоўнасць слогану, маўляў, газета прызначана для распалкі печаў.