27 снежня 2024, Пятніца, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забарона на распіццё піва на вуліцах хутка ўступіць у сілу

44

«Савет рэспублікі» ўхваліў законапраект, які забараняе распіццё піва ў грамадскіх месцах.

Распіццё піва ў Беларусі ў грамадскіх месцах неўзабаве будзе забароненае. Такая норма ўтрымліваецца ў законапраекце «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці», які 11 снежня ўхвалілі сенатары «савета рэспублікі», перадае БелТА.

Па словах дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі Вадзіма Іпатава, законапраектам «вызначаецца адміністрацыйная адказнасць за распіццё слабаалкагольных напояў і піва на вуліцах, стадыёнах, скверах, парках, грамадскім транспарце і іншых грамадскіх месцах, акрамя тых, якія прызначаны для іх ўжывання». Акрамя таго, вызначаецца адказнасць за выраб і набыццё фізічнымі асобамі самагону, паўфабрыкатаў для яго вырабу, брагі, захоўванне самагонных апаратаў, больш чым 5 л самагону ці 30 л брагі.

Законапраект прадугледжвае ўзмацненне жорсткасці крымінальнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення, перадачу кіравання такой асобе, альбо адмову ад праходжання агляду. «КК дапаўняецца новым самастойным складам злачынства, які прадугледжвае адказнасьць за паўторнасць такога злачынства. Пры гэтым прадугледжваецца павышэнне ніжняй мяжы штрафу з 30 да 300 базавых велічыняў, дадаванне санкцыі артыкула такімі відамі пакарання, як абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да 2 гадоў», - адзначыў Іпатаў.

Раней, на паседжанні 11 чэрвеня, дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» прынялі ў першым чытанні папраўкі ў КаАП, якія прадугледжваюць адказнасць за распіццё піва ў грамадскіх месцах. Парушальнік будзе плаціць 280 тысячаў рублёў штрафу.

Пасля ўхвалення сенатарамі законапраект будзе перададзены на подпіс Аляксандру Лукашэнку і ўступіць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках