24 снежня 2024, aўторак, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгарэты зноў падаражэлі

9

Пастановай Міністэрства эканомікі падвышаныя кошты на цыгарэты «ФЭСТ», «Queen Superslims», «Golden Gate» і «West».

Згодна з пастановай Мінэканомікі рознічны кошт для разлікаў за пастаўленую і прадукцыю, што пастаўляецца, на цыгарэты «ФЭСТ» Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» з 29 лістапада 2009 года ўсталяваны ў памеры 952 рублёў за пачак, а для рэалізацыі насельніцтву - 1 000 рублёў. Такім чынам, кошт цыгарэт «ФЭСТ» для насельніцтва падвысіўся на 50 рублёў, адзначае «Ежедневник».

Кошт на цыгарэты «Queen Superslims» (Charm, Elegance, Elite, Mentol) ад гэтай жа даты павялічаны адпаведна да 1 714 рублёў і 1 800 рублёў за пачак. Па гэтай пазіцыі падвышэнне склала 300 рублёў за пачак.

Таксама рознічны кошт для разлікаў за пастаўленую і рэалізуемую прадукцыю на цыгарэты «Golden Gate» вытворчасці ТАА «Тытунь-Інвест» падвышаны да 1 286 рублёў. Пры рэалізацыі гэтых цыгарэт насельніцтву максімальны кошт будзе складаць ужо 1 350 рублёў (+50 рублёў). Кошт на цыгарэты «West» падвышаны для непасрэдных спажыўцоў гэтай маркі да 2 180 рублёў за пачак (+80 рублёў).

Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, маючым аб'екты аптовага, рознічнага гандлю і грамадскага харчавання, загадана вырабіць па стане на 29 лістапада 2009 года пераацэньванне астаткаў вышэйназваных тытунёвых вырабаў і аднесці розніцу ад пераацэньвання на вынікі гаспадарчай дзейнасці паводле заканадаўства Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках