25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь – першая на постсавецкай прасторы па тэмпах росту даляра

8

За 11 месяцаў афіцыйны курс даляра ў Беларусі вырас на 26,45%.

Беларусь вярнулася на першае месца сярод краінаў былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты ў 2009 годзе, паведамляе БелаПАН.

Па выніках пяці і дзевяці месяцаў цяперашняга года Беларусь знаходзілася на другім месцы (наперадзе быў Таджыкістан), дзесяці месяцаў — на чацвёртым (Таджыкістан, Арменія, Казахстан), у астатнія перыяды — на першым.

У першую тройку ўваходзяць зараз Беларусь, дзе за 11 месяцаў афіцыйны курс даляра вырас на 26,45% (з 2.200 да 2.782 рублёў), Таджыкістан — на 26,11% (з 3,4519 да 4,3532 самані) і Арменія — на 25,77% (з 306,73 да 385,76 драма).

Далей ідуць Казахстан — 23,14% (са 120,77 да 148,72 тэнгэ), Кыргызтан — 11,43% (з 39,4181 да 43,9220 сома), Узбекістан — 8,22% (з 1.393,00 да 1.507,55 торба), Малдова — 6,79% (з 10,4002 да 11,1059 лея), Украіна — 3,65% (з 7,7000 да 7,9809 грыўны), Расея — 1,49% (з 29,3804 да 29,8179 рубля), Грузія — 0,44% (з 1,6670 да 1,6743 лары) і Азербайджан — 0,17% (з 0,8010 да 0,8024 маната).

Не змяніўся курс у Туркменістане (2,85 маната).

У Латвіі курс знізіўся на 4,85% (з 0,495 да 0,471 лата), Літве — на 5,21% (з 2,4507 да 2,3229 літа), Эстоніі — на 6,34% (з 11,1052 да 10,4009 кроны).

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную валюту, курс даляра вырас на 6,24% (з 8,4715 да 9 рублёў).

Курс даляра да беларускага рубля ў лістападзе вырас на 1,90%. Гэта другі паказчык пасля Расеі (2,65%). Афіцыйная катыроўка амерыканскай валюты павялічылася таксама ў Кыргызтане (на 0,46%), Малдове (на 0,45%), Узбекістане (на 0,27%) і Таджыкістане (на 0,09%).

У Туркменістане курс не змяніўся. Даляр патаннеў у Азербайджане (на 0,10%), Арменіі (на 0,16%), Украіне (на 0,24%), Грузіі (на 0,28%), Літве (на 0,88%), Латвіі (на 1,26%), Казахстане (на 1,34%) і Эстоніі (на 1,39%).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках