29 снежня 2024, Нядзеля, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінздраў-аптэкарам: няма лекаў – знайдзіце

12

Мінздраў заклікае фармацэўтычных супрацоўнікаў «прытрымлівацца прынцыпаў медыцынскай этыкі».

Пра гэта гаворыцца ў лісце, які Мінздраў накіраваў у арганізацыі, што гандлююць лекамі, паведамляе БелаПАН.

Як вынікае з ліста, міністэрства «валодае фактамі нездавальняльнай якасці паслуг насельніцтву, звязанага з некваліфікаваным кансультаваннем грамадзян па пытаннях наяўнасці і ўжывання лекавых сродкаў, якія карыстаюцца падвышаным попытам у сувязі з сезонным ростам рэспіраторных захворванняў».

Мінздраў падкрэслівае, што пры часавай адсутнасці ў аптэках асобных найменняў лекаў фармацэўтычны працаўнік абавязаны кваліфікавана пракансультаваць наведвальніка, прапанаваўшы іншыя найменні для лячэння і прафілактыкі вірусных інфекцый.

Асноўнай задачай фармацэўтычнага працаўніка ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства з'яўляецца «найбольш поўнае забеспячэнне насельніцтва лекавымі сродкамі, вырабамі медыцынскага прызначэння, таварамі аптэчнага асартыменту», гаворыцца ў лісце.

Адзначым, што ў панядзелак раніцай у аптэках Менска па-ранейшаму назіраецца дэфіцыт супрацьвірусных лекаў. Супрацоўнікі аптэк заяўляюць, што арпетол, арбідол і аксалінавая мазь паступяць, магчыма, заўтра.

У Мінздраве, у сваю чаргу, сцвярджаюць, што арпетол і аксалінавая мазь беларускай вытворчасці будуць пастаўленыя ў аптэчную сетку хуткім часам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках