28 снежня 2024, Субота, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Воўчак: «Доказаў у дачыненні да Аўтуховіча проста няма»

1

Праваабаронцы каментуюць падаўжэнне на месяц следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі.

Па словах праваабаронцы Алега Воўчака, яму пра гэта стала вядома ўвечары ў пятніцу, 6 лістапада. «Мы меркавалі, што следства будзе падоўжанае. На маю думку, гэта значыць, што Аўтуховічу ўсёткі будзе прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле 359 Крымінальнага кодэкса Беларусі (тэрарыстычны акт). Але падаўжэнне тэрмінаў следства сведчыць пра тое, што доказаў у дачыненні да Аўтуховіча проста няма», — заявіў Воўчак у інтэрв'ю БелаПАН.

Як паведаміў БелаПАН адвакат Мікалая Аўтуховіча Павал Сапелка, яго падабаронны пачуваецца «нармальна». «Я наведваў яго ў чацвер, 5 лістапада. На здароўе ён не скардзіўся. Мы настроеныя на тое, што хутка будзем знаёміцца з матэрыяламі справы. І я магу заявіць, што мы падыходзім да гэтага этапу, як кажуць, у поўнай баявой гатоўнасці», — сказаў Сапелка.

8 лютага 2009 года ў Ваўкавыску (Гарадзенская вобласць) былі затрыманыя прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка. 18 лютага ім было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 КК. 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» была ўзбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара 8 жніўня. 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачванні. Аўтуховіч і Асіпенка працягваюць знаходзіцца ў следчым ізалятары № 1 Менска.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках