24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да Леніна – са Сталінам і Лукашэнкам (Фота)

79

7 лістапада ў Беларусі, дзе гэты дзень дагэтуль афіцыйнае свята, прайшлі акцыі камуністаў і нацболаў.

У Менску з самай раніцы, пачынаючы з 10 гадзінаў, кветкі да помніка Леніну па чарзе ўсклалі групы некалькіх камуністычных арганізацыяў. Сярод іх – кампартыя Беларусі, якую ўзначальвае дэпутатка «палаты прадстаўнікоў» Таццяна Голубева, паведамляе «Радыё Свабода». У сваім выступе яна сказала:

«Я думаю, што сёння адзінае дзяржаўнае свята на постсавецкай прасторы. Мы сёння прыйшлі сюды, нягледзячы на мярзотнае надвор'е, каб аддаць даніну павагі вялікаму Леніну».

Прынеслі да помніка Леніну кветкі і прадстаўнікі апазіцыйнай Партыі камуністаў Беларускай. Лідэр партыі Сяргей Калякін заявіў у сваім выступе, што, калі б не рэвалюцыя, дык ніколі б не было Беларусі як самастойнай дзяржавы.

Кветкі да помніка Дзяржынскага ўсклалі 25 чальцоў незарэгістраванай нацыянал-бальшавіцкай партыі. Нацболы павязалі павязкі з малюнкам сярпа і молата, а потым прайшлі несанкцыянаваным шэсцем па праспекце Незалежнасці да плошчы Перамогі.

У пераходзе на плошчы Перамогі яны разгарнулі чырвоны сцяг. А потым, каля вечнага агню, хорам прачыталі «Малітву нацбола»: «Няхай твая кроў уліецца ў кроў партыі. Хай мы станем адзіным цэлым. Так, смерць!».

Міліцыянты ім не перашкаджалі.

У Віцебску ў цэнтр горада вышлі некалькі дзясяткаў чалавек, у асноўным сталага веку. У асноўным, прадстаўнікі праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі і апазіцыйнай Партыі камуністаў беларускай.

Сцягоў прысутныя не ўзнімалі. Як распавёў старшыня абласной арганізацыі апазіцыйнай ПКБ Мікалай Селівашка, гарвыканкам забараніў партыйцам праводзіць мітынг – дазволіў толькі ўскласці кветкі ля помніка Леніну. На штогадовы гарадскі ўрачысты сход апазіцыйных камуністаў мясцовыя ўлады не запрасілі таксама.

Удзельнікі акцыі прыйшлі на плошчу Леніна з партрэтамі выбітных, на іх погляд, дзеячоў. Такіх партрэтаў было два – вялікі каляровы партрэт Сталіна і меньшы - Аляксандра Лукашэнкі.

Фота - "Радыё Свабода", "Наша Ніва"

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках