28 снежня 2024, Субота, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падвышэння коштаў на патрыманыя аўтамабілі не будзе. Пакуль

15

Нормы і тарыфы ўвозу транспарта на тэрыторыю Мытнага саюза павінны быць распрацаваныя да ліпеня 2010 года.

Пра гэта ў чацвер, на прэс-канферэнцыі ў Менску, заявіў начальнік упраўлення тарыфнага рэгулявання і мытных плацяжоў Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргей Полудзень, паведамляе «Інтэрфакс».

У дачыненні да фізічных асобаў дакумент, які будзе рэгуляваць увоз тавараў, і ў тым ліку аўтамабіляў, на тэрыторыю Мытнага саюза, будзе распрацаваны ў наступным годзе», - сказаў С. Полудзень. Ён патлумачыў, што ўсе рашэнні, якія прымаюцца адносна Адзінага мытнага тарыфу, усе стаўкі і пошліны, якія там вызначаныя, датычаць юрыдычных асобаў. Акрамя таго, Сяргей Полудзень нагадаў, што Адзіны мытны тарыф павінен быць прыняты кіраўнікамі дзяржаваў Мытнага саюза (Беларусь, Расея, Казахстан - ІФ) і падпісаны 27 лістапада бягучага года.

Кажучы пра магчымае зніжэнне аб'ёмаў увозу транспартных сродкаў на тэрыторыю Беларусі, ён адзначыў, што «мы разумеем, што пры ўсталяванні адзінай тарыфнай стаўкі на тэрыторыі Мытнага саюза ўвоз аўтамабіляў юрасобамі знізіцца». Аднак, пры гэтым ён адзначыў, што калі «гэта будзе невыгодна для нейкіх краінаў у выглядзе падзення аб'ёмаў увозу, недаатрымання сродкаў у бюджэт, дык пытанне пра зніжэнне тарыфнай стаўкі будзе вылучацца ДМК і абмяркоўвацца на трохбаковым узроўні.

У сваю чаргу, начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю ДМК Беларусі Мікалай Бурш адзначыў, што для таго, каб выпрацаваць адзіныя правілы ўвозу фізічнымі асобамі транспартных сродкаў, краіны – удзельніцы Мытнага саюза павінны заключыць асобнае пагадненне. «Мы будзем узгадняць нормы і парадак увозу тавараў фізасобамі», - сказаў ён.

Гэтае пагадненне мяркуецца распрацаваць да ліпеня 2010 года.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках