24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не заўважае свінога грыпу ў Беларусі, але дае гуманітарную дапамогу Украіне

89
Лукашэнка не заўважае свінога грыпу ў Беларусі, але дае гуманітарную дапамогу Украіне

Віктар Юшчанка і Аляксандр Лукашэнка сёння наведаюць адзін з украінскіх рэгіёнаў, пацярпелых ад эпідэміі грыпу.

Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт паведаміў падчас агульнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Беларусі ў Кіеве, паведамляе УНИАН. Пра які менавіта рэгіён ідзе гаворка, Юшчанка не ўдакладніў, толькі дадаў, што яго беларускі калега прыедзе не з пустымі рукамі.

Тым не менш, расейская газета «Новые известия» паведамляе, што беларускі кіраўнік сёння адправіцца разам з Віктарам Юшчанкам ў Івана-Франкоўск (эпіцэнтр свінога грыпу), дзе перадасць прывезеную з Менска гуманітарную дапамогу.

Як мы ўжо паведамлялі, учора Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што «няма чаго ўчыняць паніку» вакол грыпу А/H1N1.

«Давайце казаць адкрыта — даўно мы перасталі кукарэкаць з нагоды «птушынага» грыпу. Кукарэкаў увесь свет. Напэўна, усё ўжо прадалі, што датычыць птушынага грыпу, цяпер завішчалі па-свінячаму. А заўтра, напэўна, замуркаем ці замыкаем?», — заўважыў Лукашэнка.

«Гэты грып, хай нават свінячы, — гэта не чума і халера, якія невылечныя, ён абсалютна вылечны», — заявіў прэзідэнт Беларусі.

«Мы ў стане самі пераадолець, і Украіна пераадолее. Не трэба баяцца, нагнятаць сітуацыю і становішча», — заявіў Лукашэнка.

Таксама ён выказаў гатоўнасць Беларусі пры неабходнасці вырабляць марлевыя павязкі для Украіны: «Ёсць у нас марлевы завод, трэба будуць марлевыя павязкі — будзем з Віктарам Андрэевічам разам там штампаваць і развозіць. Толькі вы купляйце, таму што праз тыдзень вы адмовіцеся ад іх».

Нагадаем, што ў Беларусі сёння, нават паводле афіцыйных дадзеных, колькасць тых, хто захварэў на свіны грып, у 4,5 разы больш чым ва Украіне. Пры гэтым у аптэках адсутнічаюць усе неабходныя для лячэння грыпу прэпараты, уключаючы «Таміфлю» - лекі, якім сёння ратуецца ўвесь свет ад віруса А/H1N1. У беларускіх аптэках няма самога неабходнага – марлевых павязак, аксалінавай мазі і нават аскарбінавай кіслаты.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках