24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады працягваюць выкідваць грошы на лядовыя палацы

42

Спартовыя лядовыя комплексы ў 2010 годзе з'явяцца ў Глыбокім, Навалукомлі і Лепелі.

Пра гэтыя планы паведаміў сёння журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Касінец. Ён прымаў удзел у працы штаба па будаўніцтве Лядовай арэны ў Воршы, перадае БелТА.

Узвядзенне падобных спартова-забаўляльных комплексаў апраўданае, лічыць Аляксандр Касінец. «Неабходна развіваць масавы спорт і фізічную культуру, адцягваць моладзь ад шкодных звычак, прышчапляць культуру здаровага ладу жыцця», - падкрэсліў ён.

На думку губернатара, у вобласці недастаткова аб'ектаў спартовай інфраструктуры. За апошнія 15 гадоў збудаваныя толькі Лядавы палац і Цэнтральны спартовы комплекс у Віцебску. Жыхары раённых цэнтраў і малых гарадоў церпяць недахоп у аб'ектах спартовай інфраструктуры. Для заняткаў фізічнай культурай ёсць толькі спартовыя залы школаў. Па словах Аляксандра Касінца, на працягу найбліжэйшы пяці гадоў неабходна пабудаваць 11 спартова-аздараўленчых комплексаў у райцэнтрах і малых гарадах. Акрамя таго, дваравыя пляцоўкі мікрараёнаў масавай забудовы ва ўсіх гарадах рэгіёна павінны быць падрыхтаваныя для аматарскіх заняткаў спортам.

Будаўніцтва спартова-забаўляльнага комплексу ў Воршы пачалося ў кастрычніку бягучага года. Палац будзе ўяўляць з сябе аб'яднаныя цыліндр і эліпсавідную двухпавярховую сцілабату. У іх размесцяцца спартовая арэна і трыбуны на 3,5 тыс. гледачоў, спартовыя і трэніровачныя залы, саўна, боўлінг, більярд, зала харэаграфіі, прэс-цэнтр. Акрамя спартовых спаборніцтваў, тут можна будзе праводзіць культурна-забаўляльныя мерапрыемствы. Плошча забудовы складае 12,1 тыс.кв.м, каштарысны кошт у коштах 2006 года - больш за Br78 млрд. Фінансаванне працаў вядзецца за кошт сродкаў абласнога бюджэту і Беларускай чыгункі. Заканчэнне будаўніцтва запланаванае на сярэдзіну 2011 года.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках