24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дактары пацвердзілі: Настаўніца з Драгічына памерла ад свінога грыпу

12

У 37-гадовай жыхаркі Драгічына, якая памерла ад пнеўманіі, лабараторна пацверджаны вірус грыпу А(Н1N1).

Пра гэта паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Берасцейскай вобласці Алег Арнаўтаў на прэс-канферэнцыі ў Берасці 3 лістапада, паведамляе БелаПАН. Гэта першы афіцыйна пацверджаны ў Беларусі выпадак смерці, выкліканы вірусам грыпу А(Н1N1).

Паводле словаў Арнаўтава, наяўнасць вірусу пацвердзіла першае лабараторнае даследаванне, якое было праведзена вірусалагічнай лабараторыяй Берасцейскага абласногоа цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

«Зараз матэрыялы знаходзяцца ў нацыянальным цэнтры грыпу Рэспубліканскага навукова-даследчага інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, дзе будуць альбо спраўджаны вынікі нашых даследавнняў альбо адменены», - паведаміў спецыяліст.

Паводле Арнаўтава, у дачкі памерлай жанчыны вірус грыпу A(H1N1) пакуль не знойдзены. 16-гадовая школьніца праходзіць лячэнне ў стацыянары.

Як паведаміў дзяржаўны санітарны лекар Драгічынскага раёна Міхаіл Стахейка, 37-гадовая жыхарка Драгічына, настаўніца Толкаўскай базавай школы, звярнулася за дапамогай 26 кастрычніка са скаргамі на высокую тэмпературу, галаўны боль, слабасць і паведаміла, што захварэла 23 кастрычніка.

У гэты ж дзень жанчына была шпіталізавана ў Драгічынскую цэнтральную раённую бальніцу, дзе ёй паставілі дыягназ «Нешпітальная двухбаковая палісегментарная пнеўманія». Захварэлай прапісалі антыбактэрыяльнае і супрацьвіруснае лячэнне. 28 кастрычніка яе кансультавалі трое спецыялістаў з Берасця.

Нягледзячы на намаганні медыкаў, 30 кастрычніка ў 1.45 ночы хворая памерла. Праведзенае анатаміраванне пацвердзіла пастаўлены медыкамі дыягназ.

Раніцай 30 кастрычніка адпаведныя матэрыялы былі накіраваныя ў Берасце для правядзення лабараторных даследванняў.

Як падкрэсліў Стахейка, высветлена, што 10 кастрычніка жанчына знаходзілася ва Украіне, у горадзе Ковеле. У загінулай быў шэраг адначасовых захворванняў, якія маглі пагоршыць хаду пнеўманіі.

28 кастрычніка была шпіталізаваня 16-гадовая дачка жанчыны. Яе стан здавальняючы і не выклікае асцярог. 31 кастрычніка ў Берасце ў вірусалагічную лабараторыю былі накіраваны аналізы, узятыя ў школьніцы, а таксама ва ўсіх людзей, якія кантактавалі з ёй і яе загінулай маці, у якіх былі выяўлены сімптомы ВРВІ.

На дадзены час вынікі лабараторных даследаванняў аналізаў кантактных асобаў яшчэ не вядомыя.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках