26 снежня 2024, Чацвер, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышт за расцяжку «Свабоду Аўтуховічу!»

1

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку «Маладой Беларусі» Насту Машчаву.

Як паведамляе «Радыё Свабода», яна спрабавала вывесіць расцяжку «Свабоду Аўтуховічу!» на мосце праз праспект Пераможцаў.

Дзяўчына знаходзіцца ў пастарунку міліцыі Цэнтральнага раёна Менска. Моладзевыя актывісты паведамілі, што супрацоўнікі міліцыі адабралі ў Насты Машчавай мабільны тэлефон. Пакуль сувязь з ёй адсутнічае.

Актывісты «Маладой Беларусі» збіраліся вывесіць расцяжку «Свабоду Аўтуховічу!» менавіта ў дзень правядзення саміту краінаў ЕўрАзЭС, каб прыцягнуць увагу ўдзельнікаў да праблемы існавання ў Беларусі палітзняволеных.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках