27 снежня 2024, Пятніца, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не дазволіў дысідэнту з Беларусі атрымаць польскую ўзнагароду

17

На мінулым тыдні прэзідэнт Польшчы ўзнагародзіў ордэнамі «За заслугі перад Польшчай» прадстаўнікоў дысідэнцкага руху краінаў былога СССР.

Сярод узнагароджаных былі грамадзяне Украіны, Літвы, Эстоніі, Грузіі, паведамляе газета «Наша ніва». Усе яны падтрымлівалі партнёрскія ці сяброўскія стасункі з «Салідарнасцю» у 1980-я гады.

Сярод тых, хто павінен быў атрымаць узнагароду, таксама быў актывіст КХП-БНФ Валеры Буйвал. У нядзелю ён таксама прысутнічаў у Варшаве, але ордэн так і не атрымаў. Паводле польскага пратаколу, для ўзнагароды неабходна згода кіраўніцтва краіны, дзе жыве лаўрэат. Дазволу Лукашэнка не даў.

У сваю чаргу расейскі дысідэнт Аляксандр Падрабінек адмовіўся ад прэміі. У адкрытым лісце да прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага ён напісаў:

«Прашу прыняць шчырыя запэўніванні ў маёй спагадзе нацыянальнай незалежнасці і суверэннасці Польшчы, калі ўжо ўручэнне польскіх дзяржаўных узнагародаў замежным грамадзянам патрабуе згоды дыктатараў і прэзідэнтаў, якія ва ўласных краінах не маюць грамадскай падтрымкі».

«Для мяне яшчэ больш шакуючай стала вестка, што ўзнагарода для дысідэнта з Беларусі таксама не будзе яму ўручаная, таму што апошні еўрапейскі дыктатар Аляксандр Лукашэнка яшчэ не выказаў на гэта сваёй згоды», - напісаў Качыньскаму журналіст.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках