Узбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да былога рэктара Медыцынскай акадэміі
19- 25.11.2009, 12:01
У следчым упраўленні папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да былога рэктара Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Аляксандр Ластоўскі, 52-гадовы менчук падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры). Ён падазраецца ў тым, што з чэрвеня 2005 года па травень 2008 года, працуючы рэктарам БелМАПА, выкраў больш за 20 млн рублёў.
Справа ўзбуджаная па матэрыялах упраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі ГУУС.
Максімальная санкцыя ч. 3 арт. 210 КК — дзесяць гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.