28 снежня 2024, Субота, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слухачоў курсаў Саюза палякаў дапытваюць у падатковай

2

Супрацоўнікі падатковай інспецыі Гародні выклікаюць на размову наведвальнікаў курсаў польскай мовы, арганізаваных фірмай «Палоніка».

Як паведамляе «Радыё Рацыя», гэта робіцца з мэтай вызначэння абставінаў вывучэння польскай мовы на курсах, зарганізаваных фірмай «Палоніка», што дзейнічае пры непрызнаным уладамі Саюзе палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. Непаўнагадовых гарадзенцаў выклікаюць на размовы у падатковую службу.

Выклікі непаўнагадовых ажыццяўляюцца ў межах праверкі фірмы «Палоніка» падатковай службай. Занепакоеныя бацькі тэлефануюць кіраўніцтву «Палонікі» і паведамляюць аб позвах, якія атрымліваюць іх дзеці. Да гэтага падатковую інспекцыю наведвалі дарослыя людзі, якія вывучалі польскую мову ў грамадскай школе, што дзейнічае пры непрызнаным Саюзе палякаў. Падаткавікоў цікавяць пытанні арганізацыі заняткаў, умоваў навучання і турыстычных паездак навучэнцаў у Польшчу. Паводле намесніка старшыні арганізацыі Анжалікі Арэхва, захады падатковай інспекцыі маюць пэўныя мэты.

«Ужо больш за месяц падатковая інспекцыя ажыццяўляе праверку дзейнасці фірмы «Палоніка», -- распавядае Анжаліка Арэхва. -- Я не выключаю, што захады звязаныя з істотным падвышэннем зацікаўленасці да вывучэння польскай мовы: у параўнанні з мінулым годам колькасць навучэнцаў падвысілася ў 4 разы і перавышае 400 чалавек - як дзяцей, так і дарослых».

Нагадаем, што Саюз палякаў Беларусі быў «расколаты» пры дапамозе беларускіх уладаў некалькі гадоў таму. Падкантрольная ўладам частка арганізацыі з’яўляецца афіцыйна прызнанай. СПБ на чале з Анжалікай Борыс, які падтрымліваецца ўрадам Польшчы, пераследуецца ў Беларусі.

З-за Саюза палякаў у беларускіх уладаў складаныя адносіны з афіцыйнай Варшавай. У пачатку беларуска-польскага канфлікта, у 2005 годзе, Аляксандр Лукашэнка абвінавачваў Польшчу ў тым, што праз гэты саюз яна «прамывае мазгі» беларускім палякам.

«Беларускія палякі не жадаюць жыць у Польшчы. Мы не дазволім з нашых грамадзян рабіць нейкіх марыянетак», - заяўляў тады Лукашэнка. Канфлікт у 2005 годзе суправаджаўся ўзаемным высыланнем дыпламатаў.

У той жа час улады Польшчы не раз заяўлялі, што адной з умоваў нармалізацыі беларуска-польскіх адносінаў з’яўляецца прызнанне ўладамі Беларусі Саюза палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках