24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску распаўсюджваюць улёткі з патрабаваннем вызваліць Дубскага (Фота)

Актывісты «Маладога фронта» працягваюць праводзіць інфармацыйную кампанію ў падтрымку вязняў сумлення.

Як паведамляе сайт mfront.net, на вуліцах Віцебска з’явіліся дзясяткі партрэтаў Арцёма Дубскага з заклікам да неадкладнага вызвалення палітвязня. Фатаздымкі былі расклеены на грамадскіх прыпынках, ліхтарных слупоў, сценах будынкаў і гарадскіх афішах.

Нагадаем, што 7 ліпеня Арцём Дубскі быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па «справе 14-ці». Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

Таксама ў беларускіх турмах знаходзяцца палітвязні Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках