24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер «Дынама» Андрыеўскі адмовіўся стаць асістэнтам Захарава

1

Учора раніцай трэнер зборнай Беларусі па хакеі паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце, што Аляксандр Андрыеўскі пагадзіўся быць другім трэнерам зборнай.

Больш за тое, паводле намесніка міністра спорта і турызму Дзмітрыя Шычко, міністэрства ўжо накіравала ў Федэрацыю хакея і клуб «Дынама» ліст з просьбай даць згоду на прызначэнне Андрыеўскага асістэнтам Захарава, перадае БелаПАН.

Аднак галоўны трэнер ХК «Дынама» (Менск) Аляксандр Андрыеўскі паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску па сканчэнні матча чэмпіяната КХЛ супраць расейскага МУС, што адмовіўся стаць асістэнтам Міхаіла Захарава ў нацыянальнай зборнай Беларусі.

«Міхаіл Міхайлавіч прапанаваў мне быць яго памочнікам. Але сёння пасля абеду мы з ім сустракаліся, і я адмовіўся: вельмі шмат працы ў клубе», — сказаў Андрыеўскі.

Як ужо паведамляў сайт charter97.org, прызначэнне Міхаіла Захарава галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі адбылося без згоды кіраўніка Федэрацыі хакея Беларусі Уладзіміра Навумава. Вядома таксама, што ФХРБ валодае 51% акцый клуба «Дынама».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках