27 снежня 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя арыштавала журналістаў за апытанне адносна свінога грыпу

11

У Гомелі былі затрыманыя незалежныя журналісты Таццяна Бублікава і Алег Ражкоў.

Як паведамляе сайт baj.by, інцыдэнт адбыўся 30 кастрычніка у час, калі журналісты праводзілі на вуліцах Гомеля відэаапытанне. У мінакоў пыталіся, што яны думаюць адносна эпідэміі свінога грыпу.

Як распавяла Таццяна Бублікава, да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі Максім Ігнатчык і Ігар Тарасаў і запатрабавалі паказаць дазвол на вядзенне здымання. Наяўнасць журналісцкіх пасведчанняў, а таксама тлумачэнні журналістаў, што яны выконваюць рэдакцыйнае заданне, а на здыманне ў гэтым месцы горада дазвол не патрабуецца, супрацоўнікі міліцыі не звярнулі ўвагі.

Міліцыянты засумняваліся ў сапраўднасці журналісцкіх пасведчанняў і выказалі падазрэнне адносна «антыканстытуцыйнай дзейнасці» затрыманых.

Журналістаў каля 20 хвілінаў дапытвалі на вуліцы, потым павялі ў аддзяленне міліцыі. У апорным пункце №1 Чыгуначнага раёна, куды прывялі журналістаў, літаральна праз некалькі хвілінаў паведамілі, што іх асобы ўсталяваныя, і яны могуць быць свабоднымі. Пратаколаў затрымання супрацоўнікі міліцыі не складалі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках