4 лiстапада 2024, панядзелак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Баранавіцкай ЦЭЦ зарплату выдаюць драўляна-валаконнымі плітамі

16

За паслугі ЦЭЦ гарадскія прадпрыемствы з-за цяжкага стану разлічваюцца не грашыма, а прадукцыяй.

Супрацоўнікам Баранавіцкай цеплаэлектрастанцыі частку зарплаты выдаюць драўляна-валаконнымі плітамі.

Як паведамляе «Еўрарадыё», пры зарплаце 600 тысяч беларускіх рублёў на 130 тысяч прыходзіцца ДВП.

Нагадаем, што на многіх беларускіх прадпрыемствах прапаноўваюць атрымліваць ежу ў кошт зарабатнай платы. Начальнікі лічаць гэту практыку карыснай.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, на Менскім трактарным заводзе адкрылі невялікі цэх і сталоўку. На МТЗ лепяць пяльмені і варэнікі. Іх можна паесці на месцы, а таксама ўзяць дадому ў кошт будучай зарплаты.

Ад нядаўніх часоў на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ) зарплату можна часткова атрымліваць сырам і малаком.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках