Новыя крымінальныя справы супраць дырэктарата
13- 19.11.2009, 9:03
Праваахоўнымі органамі Менска ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара ААТ «БелОМА-Буд».
Былому генеральнаму дырэктару ААТ «БелОМА-Буд», які зараз працуе начальнікам бюро па капітальным будаўніцтве ААТ «Пеленг», інкрымінуецца тое, што ён у 2005-2006 гадах спрычыніў прадпрыемству шкоду ў памеры 1,1 млрд рублёў, паведамляе «Ежедневник».
Па гэтым факце ў дачыненні да 71-гадовага падазраванага ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.424 КК РБ (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці).