24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны абмежавала выкарыстанне мабільнай сувязі

22

«Тэрміновікі», курсанты і рэзервісты з гэтага часу змогуць карыстацца асабістай мабільнай сувяззю толькі ў абмежаваным фармаце.

Бурны рост карыстальнікаў мабільнай сувязі прымусіў Міністэрства абароны вызначыць парадак выкарыстання асабістых мабільных тэлефонаў вайскоўцамі тэрміновай ваеннай службы, рэзервістамі, курсантамі ваенных навучальных установаў і ваеннаабавязанымі, прызванымі на зборы, паведамляе «Ежедневник».

З мэтай аховы ваенных сакрэтаў з гэтага часу на падставе Пастановы Мінабароны №47 ад 03.09.2009 года ўсе пазначаныя катэгорыі вайскоўцаў могуць карыстацца сваімі мабільнымі тэлефонамі толькі ў строга вызначаных выпадках. Цяпер маладому салдату ў цяжкую хвіліну фактычна немагчыма будзе патэлефанаваць родным і паскардзіцца на цяжкае жыццё.

Карыстацца тэлефонамі можна будзе толькі ў гадзіны, спецыяльна вызначаныя для асабістых патрэбаў вайскоўцаў, у выходны дзень, пры накіраванні да месца службы, лячэння і назад, знаходжанні па-за размяшчэннем вайсковай часткі на адпачынку, у звальненні ці водпуску. Ва ўсіх астатніх выпадках вайскоўцы, курсанты і рэзервісты абавязаныя будуць здаваць свае слухалкі на часовае захоўванне ў дзяжурную частку ці іншыя службы, вызначаныя загадам начальніка часткі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках