25 снежня 2024, Серада, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» скараціў вытворчасць у два разы

1

Беларусь знізіла вытворчасць калійных угнаенняў у студзені-кастрычніку на 53,1%.

Вытворчасць саміх мінеральных угнаенняў у Беларусі ў студзені-кастрычніку 2009 года знізілася на 45,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года да 2767,2 тыс. тон у пераліку на 100-адсоткавае ўтрыманне дзейснага рэчыва, паведамляе АФН са спасылкай на Белстат. Пры гэтым у кастрычніку ў параўнанні з кастрычнікам мінулага года вытворчасць скарацілася на 41,4%, у параўнанні з вераснем бягучага года – на 22,5%.

Выпуск калійных угнаенняў у студзені-кастрычніку 2009 года знізіўся на 53,1% да 2007,2 тыс. тон. У кастрычніку 2009 года вытворчасць калія склала 177,2 тыс. тон і ў параўнанні з кастрычнікам 2008 года знізілася на 47,2%, у параўнанні з вераснем гэтага года - на 25,5%.

Вытворчасць азотных угнаенняў у студзені-кастрычніку скарацілася на 3,2% да 610,6 тыс. тон (у кастрычніку ў гадавым падліку паніжэнне на 13%, у месячным – на 11,9%), фасфатных – павялічылася на 1,4% да 149,4 тыс. тон (у кастрычніку ў гадавым падліку паніжэнне на 18,7%, у месячным – на 20,2%).

Экспарт калійны ўгнаенняў у студзені-верасні 2009 склаў 1240,9 тыс. тон, што на 61,1% менш за аналагічны перыяд 2008 года. Экспарт азотных угнаенняў павялічыўся на 65,1% і склаў 187,2 тыс. тон.

Пры гэтым сярэдні экспартны кошт калійных угнаенняў па выніках студзеня-верасня склаў $828 за тону (знізіўшыся на 3% у параўнанні са студзенем-вераснем 2008 года), азотных - $455 за тону (знізіўшыся на 66,2%).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках