27 снежня 2024, Пятніца, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: «Улады вельмі хацелі разагнаць акцыю, але грошы сёння важней»

5
Зміцер Бандарэнка: «Улады вельмі хацелі разагнаць акцыю, але грошы сёння важней»

За апошнія паўгады гэта першая акцыя салідарнасці, якая прайшла на Кастрычніцкай плошчы мірна, адзначыў каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» .

Лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка разам з дзясяткамі іншых дэмакратычных актывістаў прыняў 16 лістапада ўдзел у акцыі салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы Менска. На працягу 40 хвілінаў дэманстранты стаялі на плошчы з партрэтамі палітвязняў і бясследна зніклых апазіцыянераў, транспарантам «Мы памятаем» і бел-чырвона-белымі сцягамі. Супрацоўнікі міліцыі, насуперак звычаю, не перашкаджалі мірнай акцыі. Тым не менш, за Палацам рэспублікі на плошчы стаялі аўтазакі і аўтобусы, поўныя супрацоўнікаў АМАПа.

«Гэта нашая старая барацьба з АМАПам. Яны нам не даюць збірацца на Кастрычніцкай плошчы, таму што мы патрабуем вызвалення нашых паплечнікаў Асіпенкі, Аўтуховіча і Дубскага. І за паўгады гэта, мусіць, першая акцыя, якая прайшла мірна. Усёткі гэта нашая маленькая перамога. Хаця, безумоўна, звязана гэта з тым, што сумарны знешні доўг Беларусі зараз складае 20 мільярдаў даляраў. Для параўнання ўявім, што Савецкі Саюз, які быў у 25 разоў большы за Беларусь па насельніцтве, меў бы 500 мільярдаў даляраў доўгу. Але СССР ніколі не меў такой запазычанасці - ён абрынуўся, калі яго доўг перавысіў 120 мільярдаў даляраў.

Таму зараз Лукашэнку да зарэзу патрэбныя грошы, мабілізаваныя ўсе агенты ўплывы, ўнутраныя і знешнія, каб гэтыя крэдыты атрымліваць. Уладам вельмі б хацелася разагнаць гэтую акцыю, але грошы сёння важней. Гэта таксама дэманструе, што міжнародны фактар на самой справе шмат што значыць. Калі б доўгі час не было гэтых бяздумных саступак Еўропы, дык свабодныя акцыі ў Беларусі праходзілі б ўжо даўно, а не толькі сёння ў дзень прыняцця Брусэлем рашэння па санкцыях», -- упэўнены Зміцер Бандарэнка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках