27 снежня 2024, Пятніца, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праграма дзеянняў МАЗаўскага форуму прынятая без зменаў

5

Па выніках так званага Беларускага еўрапейскага форуму, які прайшоў у Менску 14 лістапада ў ДК МАЗ, прынятыя два дакументы.

Як паведамляе сайт Milinkevich.org, прынятыя «Праграма дзеянняў праеўрапейскіх сілаў пасля форуму» і рэзалюцыя. Па выніках галасавання ў рэзалюцыю былі ўнесеныя дзве папраўкі. У раздзел патрабаванняў было дададзенае патрабаванне вызвалення палітвязняў і недапушчальнасці практыкі асуджэння па палітычных матывах. «Праграма дзеянняў» прынятая без зменаў.

Як вынікае з дакумента, на 2010-2011 год (час прэзідэнцкай кампаніі) прыярытэтнай задачай абвяшчаецца грамадскі кантроль за ходам дыялогу паміж беларускімі ўладамі і ЕЗ і «узняцце тэмаў, якія павінны быць на парадку дня дыялогу». Мэты адхілення ад улады апошняга дыктатара Еўропы, перамогі праеўрапейскіх дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкіх выбарах наогул не ставяцца. Абсалютна нічога не кажацца пра правальную палітыку ўладаў ва ўмовах эканамічнага крызісу, пра тое, што сумарны знешні доўг толькі за 9 месяцаў павялічыўся на 6 мільярдаў даляраў.

Затое прапаноўваюцца «навучанне ўзаемадзеянню з уладай», «рашэнне найбольш вострых эканамічных праблемаў беларусаў», «абмен досведам паміж беларускім дзяржаўным апаратам і еўрапейскімі чыноўнікамі», «лабіяванне праграмаў абмену для дэпутатаў», а таксама «правядзенне даследаванняў, накіраваных на развянчанне стэрэатыпаў з боку ЕЗ» і «распрацоўка інвестыцыйных праектаў для рэгіёнаў Беларусі».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках