29 снежня 2024, Нядзеля, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Гародні пратараніў на аўтамабілі будынак літоўскага консульства

9

Прычынай дарожна-транспартнага здарэння стала парушэнне кіроўцам ПДР.

11 лістапада ў 1.30 у Гародні на вуліцы Горкага адбылася аварыя. 28-гадовы гарадзенец, кіруючы аўтамашынай «Опель» Вектра, няправільна абраў хуткасны рэжым. Як паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси», машына страціла кіраванне.

«Аўтамабіль занесла ўлева, ён пераляцеў праз газон і ўрэзаўся ў паставое памяшканне супрацоўнікаў аховы Генеральнага консульства Літоўскай Рэспублікі, - распавяла інспектар ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама Таццяна Яскевіч.- Міліцыянт, які знаходзіўся ў памяшканні, траўміраваны. Падрабязнасці аварыі высвятляюцца».

Прычынамі ДТЗ, хутчэй за ўсё, сталі не пагодныя ўмовы, а паводзіны кіроўцы. Як высветлілася, ён не меў кіроўчых правоў. Да таго ж, у момант аварыі мужчына знаходзіўся ў нецвярозым стане. У яго крыві было выяўлена 1,07 праміле алкаголю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках