24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэр «Маладога фронту» накіравала скаргу ў пракуратуру на незаконныя дзеянні міліцыі

4

Наста Палажанка патрабуе прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія праводзілі яе незаконнае затрыманне.

Адзін з лідэраў «Маладога фронту» Наста Палажанка накіравала скаргу ў пракуратуру Першамайскага раёна Менска па факце свайго затрымання 7 лістапада.

Моладзевы лідэр патрабуе ад пракуратуры правесці праверку і вызначыць, на якіх падставах яна была затрыманая пры выхадзе з пад'езда ўласнага дома, у выніку чаго яе пратрымалі ў РУУС Першамайскага раёна на працягу 6 гадзін. Таксама лідэр «Маладога фронту» паказвае ў скарзе на факт незаконнай канфіскацыі ў яе інфармацыйных матэрыялаў кампаніі, якую праводзіць моладзевы рух, перадае сайт mfront.net.

«Цягам трох гадзін мне не паведамлялі прычын майго затрымання. Толькі пасля гэтага тэрміну сказалі, што я затрыманая па падазроне ў здзяйсненні злачынства. Якога канкрэтна злачынства, мне не растлумачылі», -- адзначае Наста Палажанка ў сваім звароце.

Моладзевы лідэр патрабуе ад пракуратуры вызначыць і паведаміць пра прычыну затрымання. Вызначыць людзей, якія ўдзельнічалі ў затрыманні, даць прававую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў міліцыі, прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні закону, а таксама вярнуць канфіскаваныя асабістыя рэчы.

Нагадаем, што 7 лістапада ў Менску былі затрыманыя лідэры арганізацыі «Малады фронт» Мікалай Дземідзенка і Наста Палажанка. Моладзевыя актывісты былі затрыманыя ў так званы дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, які дагэтуль з'яўляецца ў Беларусі дзяржаўным святам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках