У Магілёўскай вобласці 11-гадовы школьнік патрапіў у рэанімацыю са свіным грыпам
2- 10.11.2009, 12:02
Вірус грыпу А/Н1N1 на сённяшні дзень выяўлены ў 10 жыхароў Магілёўскай вобласці, у ліку якіх 11-гадовы школьнік.
Пра гэта паведаміў БелТА загадчык аддзела эпідэміялогіі Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аляксандр Панятаў.
Зараз дзіця знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні абласнога дзіцячага шпіталя і паключанае да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Яго стан медыкі ацэньваюць як стабільна цяжкі.
Усе медустановы рэгіёна пераведзеныя на ўзмоцнены рэжым працы. Практычна паўсюль павялічаная колькасць урачоў-інтэрнаў, падоўжаны рэжым працы, прадугледжаныя дадатковыя месцы на выпадак павелічэння паступлення хворых з дыягназам ВРВІ.
Ва ўсіх медустановах, на большасці прадпрыемстваў і арганізацыяў распрацаваны і праводзіцца цэлы комплекс прафілактычных мераў: уведзены масачный рэжым, арганізаваныя дадатковая прыборка, дэзінфекцыя і праветрыванне памяшканняў, вытрымліваецца адпаведны тэмпературны рэжым.
«Захворванні, з якімі звяртаюцца грамадзяне, працякаюць па-рознаму, ёсць і ўскладненні, але на сённяшні дзень смяротных выпадкаў на Магілёўшчыне не зарэгістравана», — адзначыў Аляксандр Панятаў.