28 лiстапада 2024, Чацвер, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Беларусі адпраўляецца на вучэнні КСАР у Казахстане

3

Пра гэта Леанід Мальцаў паведаміў журналістам пасля выступу ў ніжняй палаце «парламента» з дакладам аб законапраекце «Аб статусе вайскоўцаў».

«Я не хацеў бы зараз казаць пра КСАР АДКБ, але калі, ужо так настойваеце, дык так - я лячу ў Казахстан», - прыводзіць словы Мальцава «Інтэрфакс» .

Нагадаем, што Мінабароны Беларусі прысутнічае на стратэгічных вучэннях «Узаемадзеянне-2009» у Казахстане, якія пачаліся 7 кастрычніка. Беларусь прадстаўленая на вучэннях аператыўнай групай, якая працуе ў штабе кіраўніцтва манеўрамі. Узбекістан у вучэннях удзелу не прымае.

27 жніўня падчас перамоваў з прэзідэнтам Расеі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы узначаліць Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бяспецы і ўступіць у КСАР.

6 кастрычніка «дэпутат» беларускай «палаты прадстаўнікоў» Віктар Гумінскі заявіў, што беларускі кіраўнік падпісаў указ аб падпісанні пагаднення па Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання АДКБ.

Незалежныя эксперты ўпэўненыя, што КСАР ствараецца, перш за ўсё, для уціску народных пратэстаў ва ўмовах крызісу ў краінах-удзельніцах Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках