24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свет пратэстуе супраць пераследу расейскага журналіста Аляксандра Падрабінека

14
Свет пратэстуе супраць пераследу расейскага журналіста Аляксандра Падрабінека

Вядомыя пісьменнікі, журналісты і праваабаронцы з ўсяго свету выступаюць у падтрымку расейскага журналіста Аляксандра Падрабінека, які церпіць пераслед з боку пракрамлёўскага руху «Нашы».

Пасля артыкула ў «Ежедневном журнале», дзе аўтар выказвае абурэнне спробамі ветэранскіх арганізацыяў прыватызаваць памяць пра Савецкі Саюз і нагадваў пра існаванне іншай памяці, памяці палітвязняў, адрас і тэлефонны нумар Аляксандра Падрабінека былі апублікаваныя на сайтах актывістаў руху «Нашы», журналісту пагражалі па тэлефоне, ля яго дома быў арганізаваны пікет.

У абарону журналіста выступілі вядомая праваабаронца, удава акадэміка Андрэя Сахарава Алена Бонар, амерыканская праваабаронца Кэтрын Фіцпатрык, польскі пісьменнік, адзін з лідэраў «Салідарнасці», дырэктар Музея камунізму Чэслаў Бялецкі, расейскі пісьменнік-дысідэнт Уладзімір Букоўскі, беларускі кінарэжысёр Юры Хашчавацкі, лідэр азербайджанскай апазіцыі Іса Гамбар і іншыя.

У заяве ў падтрымку Аляксандра Падрабінека кажацца:

«СВАБОДУ ПІСАЦЬ І СВАБОДУ ЖЫЦЬ АЛЯКСАНДРУ ПАДРАБІНЕКУ!

Незалежны расейскі журналіст, праваабаронца і былы савецкі палітвязень Аляксандр Падрабінек церпіць пагрозы смерці пасля апублікавання яго артыкула ў інтэрнэт-выданні www.ej.ru.

Праўрадава настроеныя малойчыкі ўварваліся ў рэдакцыю газеты, для якой ён піша, і пагражаюць яго сям'і.

Пасля нядаўніх забойстваў у Расейскай Федэрацыі журналісткі Ганны Паліткоўскай і праваабаронцы Наталлі Эстэміравай мы не можам пакідаць без увагі пагрозы, якія зыходзяць з Крамля.

Публікацыяй нашага звароту мы спадзяемся спыніць новую «хроніку абвешчанай смерці».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках