ДТЗ на МКАДе: фура развалілася на дзве часткі (Фота)
2- 7.10.2009, 10:26
Аварыя з удзелам вялікагрузнай фуры, якая ехала без грузу з Калядзічаў у Мачулішчы, адбылася 5 кастрычніка прыкладна ў 23:00 на Менскай кальцавой дарозе.
Са словаў кіроўцы грузавой машыны, яго падрэзаў легкавы аўтамабіль. З-за мокрага дарожнага пакрыцця і вялікай вагі аўтамабіля, справіцца з кіраваннем кіроўца не здолеў, паведамляе «Інтэрфакс» .
Фура на вялікай хуткасці з'ехала ў кювет і сутыкнулася з дрэвам. Кабіна аўтамабіля разбілася ўшчэн, а кузаў «склаўся» амаль напалову. На шчасце, кіроўца абышоўся лёгкімі траўмамі.