У Магілёве затрымалі ўдзельнікаў акцыі супраць будаўніцтва АЭС
2- 29.10.2009, 16:14
Моладзевыя актывісты Аксана Самойлава і Павал Варашылаў праводзілі на вуліцы Мянжынскага акцыю супраць будаўніцтва ў Беларусі АЭС.
З транспарантам «Ты хочаш паўтарэння гэтага?» актывісты прастаялі каля дваццаці хвілін. Як адзначае «Радыё Свабода», транспарант быў аздоблены ілюстрацыямі з наступствамі чарнобыльскай катастрофы.
Хуткім часам моладзевыя актывісты былі затрыманыя. Затрыманне праводзіў нарад з трох міліцыянтаў. Цяпер маладзёны знаходзяцца ў пастарунку, непадалёк ад месца правядзення акцыі, на вуліцы Пляханава.