2 лiстапада 2024, Субота, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генсакратар АДКБ прапанаваў стварыць беларуска-расейскую ваенную групоўку

9

Генеральны сакратар Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы заяўляе, што фармаванне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання працягваецца.

«У склад КСАР ад дзяржаў-удзельніц вылучаны лепшыя вайсковыя злучэнні і падраздзяленні. Гэта эліта сілавых структур краін, якія ўваходзяць у АДКБ», - адзначыў Мікалай Бардюжа.

Паводле генеральнага сакратара АДКБ, КСАР створаныя для лакалізацыі невялікіх ваенных і памежных канфліктаў. Што тычыцца буйнамаштабных войн, то КСАР могуць удзельнічаць у буйнамаштабных баявых дзеяннях па абароне суверэнітэта дзяржаў, але не могуць быць вызначальнай сілай, паведамляе інфармацыйна-аналітычны партал «саюзнай дзяржавы».

«Для гэтага нам патрэбна буйная вайсковая групоўка, такая як, напрыклад, расейска-беларуская, якая складаецца з аб'яднанняў, злучэнняў, гэта значыць фармаванняў, здольных адбіваць напад», - упэўнены Мікалай Бардзюжа.

Генеральны сакратар выказаў таксама неабходнасць развіцця адносін з іншымі міжнароднымі арганізацыямі, у першую чаргу з НАТА.

«Мы шмат разоў прапаноўвалі ўсталяваць узаемадзеянне, у тым ліку па такіх актуальных праблемах, як барацьба з афганскім наркатрафікам, супрацьдзеянне тэрарызму. Спадзяемся, што зараз, пасля змены кіраўніцтва альянсу ў Брусэлі зменяць бачанне адносін АДКБ – НАТА», - выказаў здагадку кіраўнік арганізацыі.

Мікалай Бордзюжа таксама адзначыў, што Беларусь з'яўляецца адным з самых актыўных удзельнікаў праектаў, якія рэалізоўвала Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы.

«Я думаю, што тая невялікая замінка, якая была апошнім часам, - адсутнасць беларускай дэлегацыі на паседжанні Савета калектыўнай бяспекі ў чэрвені, няўдзел беларускага прэзідэнта ў вучэннях КСАР, якія прайшлі напярэдадні, - усё гэта не кажа пра тое, што Менск згубіў цікаўнасць да арганізацыі. Гэта чыста тэхнічныя пытанні, і я думаю, што яны будуць вычарпаныя літаральна найбліжэйшымі днямі», - запэўніў генеральны сакратар АДКБ.

На думку Мікалая Бардзюжы, старшынства Беларусі ў АДКБ было адным з самых паспяховых з пункта гледжання развіцця арганізацыі. За гэты перыяд у рамках арганізацыі было праведзена шмат значных мерапрыемстваў ваеннага характару, сфармаваная нарматыўная база для паспяховай барацьбы з наркабізнесам, атрымалася вырашыць шэраг іншых важных пытанняў у сферы забеспячэння калектыўнай бяспекі Беларусі, Расеі, Казахстана і іншых краін, якія ўваходзяць у АКДБ.

Нагадаем, што ў кастрычніку Аляксандр Лукашэнка падпісаў пагадненне аб КСАР. Паводле дадзеных крыніц у Мінабароны РФ, Беларусь пагадзілася даць у распараджэнне КСАР каля 5 тысяч чалавек.

Незалежныя эксперты ўпэўненыя, што КСАР ствараецца, перадусім, для задушэння народных пратэстаў ва ўмовах крызісу ў краінах-удзельніцах Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках