Чавес загадаў гуляць у футбол толькі ўдзень, каб эканоміць электрычнасць
9- 29.10.2009, 12:47
Усе матчы чэмпіяната Венесуэлы па футболе будуць перанесеныя на дзённы час.
Такое рашэнне прыняло футбольнае кіраўніцтва краіны, выконваючы загад прэзідэнта, інфармуе Спорт-Экспресс.
Уга Чавес заклікаў венесуэльцаў эканоміць электраэнергію. Адзначым, што зараз у Баліварыянскай рэспубліцы засуха.
З-за гэтага ў дамбах знізіўся ўзровень вады да рэкордна нізкай адзнакі. Як вынік у Венесуэле, якая на 75% атрымлівае энергію ад ГЭС, пачаліся перабоі з падачай электрычнасці.
Нагадаем, што раней Чавес заклікаў венесуэльцаў мыцца па тры хвіліны і не спяваць у душы. Тым самым прэзідэнт Венесуэлы вырашыў скараціць спажыванне энергіі на 20%.