24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмоўнае знешнегандлёвае сальда на 2 мільярды перавысіла прагноз

5

Чыноўнікі прызнаюцца, што экспарт беларускай прадукцыі значна скараціўся, а склады загружаныя.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Патупчык 28 кастрычніка на сумесным паседжанні абедзвюх палатаў «нацыянальнага сходу» паведаміў, што адмоўнае сальда знешняга гандлю па выніках 9 месяцаў перавысіла 3,5 млрд. даляраў ЗША пры прагнозе не больш за 1,5 млрд. даляраў, перадае БелаПАН.

Паводле яго словаў, рост адмоўнага знешнегандлёвага сальда абумоўлены «замарожваннем на складах прадукцыі, прызначанай для экспарту, у якой прысутнічае імпартны складнік». Патупчык паведаміў, што экспарт тавараў і паслугаў да ўзроўня аналагічнага леташняга перыяду склаў 57,6%, а імпарт - 65,5%.

Віцэ-прэм'ер таксама адзначыў, што прырост ВУП за сем месяцаў бягучага года склаў 0,4%. Аднак па выніках васьмі месяцаў зафіксаванае падзенне ВУП на 0,5%, па выніках дзевяці месяцаў зніжэнне склала 0,3%.

Індэкс фізічнага аб'ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 95,5%, а вытворчасці спажывецкіх тавараў склаўся на ўзроўні 99,4% да аналагічнага перыяду 2008 года. Пры гэтым Патупчык паведаміў, што ў студзені-верасне суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці на прамысловых прадпрыемствах склалі 77,8%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках