24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмовіўся разглядаць скаргу палітжаўнера Скрабца

1

Суддзя суда Ленінскага раёна Берасця пастанавіла адмовіць Яўгену Скрабцу ў разглядзе яго скаргі не незаконны прызыў у армію.

Суддзя Карпава матывавала сваю адмову наступным чынам: Яўген Скрабец ужо з'яўляецца вайскоўцам, і яго справу павінен разглядаць міжгарнізонны ваенны суд.

Як адзначае сайт mfront.net, падобныя сітуацыі былі і пры абскарджанні прызыву ў Івана Шылы і Франака Вячоркі. У выніку скаргі ўсёткі разглядалі агульныя суды, як гэта і павінна адбывацца. Актывіст «Маладога фронту» Яўген Скрабец ужо падаў асабістую скаргу на такое рашэнне суддзі.

Нагадаем, што Яўген Скрабец быў гвалтоўна прызваны ў армію і з 21 верасня праходзіць тэрміновую службу ў Жлобіне.

Ваенкамат вёў сапраўднае «паляванне» на берасцейскага маладафронтаўца, нават з яго выкраданнем невядомымі людзьмі і гвалтоўным змяшчэннем у шпіталь.

Нягледзячы на тое, што моладзевы актывіст мае сур'ёзнае захворванне спіны, з якім служба ў арміі забароненая, паўторная медыцынская камісія, якая прайшла на запатрабаванне ваенкамата, прызнала маладога чалавека прыдатным для службы ў арміі.

Супраць моладзевых актывістаў у Беларусі дзейнічае так званы «палітычны прызыў» - нягледзячы на наяўнасць прычынаў для адтэрміноўкі службы ў арміі, парушаючы закон, іх фактычна сілком размяркоўваюць у ваенныя часткі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках