24 лiстапада 2024, Нядзеля, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карупцыйны скандал ва Упраўленні справамі прэзідэнта

27

Пракуратура Менска ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да адной з ключавых асобаў у сталічнай уладзе.

Пад крымінальны пераслед патрапіў намеснік старшыні камісіі па спажывецкім рынку і прадпрымальніцтве Менскага гарадскога савета дэпутатаў, дырэктар НВРУП «Прагрэс» Упраўлення справамі прэзідэнта Юры Мікіцкі, перадае «Ежедневник».

Гэты чалавек вельмі добра вядомы ў бізнэсовых колах Менска. Акрамя вышэйазначаных пасадаў, Юры Мікіцкі з'яўляецца таксама чальцом Савета Беларускага таварыства ацэншчыкаў (БТА). Менавіта ён у 2007–2008 гадах, калі надышла чарга Беларусі старшыняваць у Савеце аб'яднанняў ацэншчыкаў СНД, стаў кіраўніком гэтай арганізацыі.

Прэтэнзіі Юрыю Мікіцкаму прад'явілі барацьбіты з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкама, па чыіх аператыўных распрацоўках пракуратура Менска і ўзбудзіла крымінальную справу.

Паводле папярэдніх звестак, дэпутату Менгарсавета інкрымінуюцца учынкі, звязаныя з яго дзейнасцю на пасадзе генеральнага дырэктара НВРУП «Прагрэс» Упраўлення справамі прэзідэнта.

НВРУП «Прагрэс» – гэтае шматпрофільнае прамысловае прадпрыемства, асноўнымі відамі дзейнасці якога з'яўляюцца металаапрацоўка, выраб спецыяльнага тэхналагічнага абсталявання для дрэваапрацоўчай, машынабудаўнічай і мэблевай прамысловасці, а таксама вытворчасць сродкаў малой механізацыі.

Паводле дадзеных аператыўных службаў ГУУС Менгарвыканкама, Юры Мікіцкі ў лютым 2009 года ўнес загадзя ілжывыя звесткі ў дакументы аб вырабе брыкетавальнага прэса коштам 75,8 млн рублёў. Гэтыя дзеянні пракуратура кваліфікавала як здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.427 КК РБ (службовы падлог, здейснены з мэтай скажэння дадзеных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці), санкцыя якой прадугледжвае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі.

Тая падстава, якая ўзятая за аснову ў гэтай справе, можа быць не адзінкавай і мець вельмі сур'ёзныя наступствы не толькі для Юрыя Мікіцкага.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках