24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстанты «Новага жыцця» працягваюць змагацца за свой храм

3

Менская царква «Новае жыццё» абскардзіла ў апеляцыйнай інстанцыі Гаспадарчага суда Менска рашэнне суддзі Алы Мірошнік аб высяленні царквы з будынка.

Пра гэта БелаПАН паведаміў юрыст абшчыны Сяргей Луканін.

У скарзе паказваецца на «поўнае беззаконне» рашэнне суда, паколькі абшчына не атрымала ад дзяржавы належную кампенсацыю за будынак царквы, дастатковую для пабудовы новага храма. Калі рашэнне будзе прыведзена ў выкананне, на вуліцы апынуцца больш за адну тысячу вернікаў без магчымасці збірацца разам для малітваў і набажэнняў, што з’яўляецца парушэннем правоў чалавека, у тым ліку права на свабоду сумлення, гаворыцца ў скарзе.

Як адзначыў Луканін, згодна з заканадаўствам, рашэнне суда ад 7 кастрычніка не ўступіць у законную сілу да вынясення апеляцыйнай інстанцыяй свайго вердыкту. Калі апеляцыйная інстанцыя пакіне без зменаў рашэнне суддзі Мірошнік, яна выдасць загад, згодна з якім вернікі будуць абавязаныя пакінуць будынак царквы, сказаў Луканін. Паводле яго словаў, для выканання гэтага загада судовыя выканаўцы атрымаюць магчымасць здзяйсняць прымусовыя дзеянні, у тым ліку пры дапамозе праваахоўных органаў.

22 жніўня сталічныя ўлады ўручылі прадстаўнікам абшчыны акт прыёмкі-перадачы будынка царквы, які вернікі адмовіліся падпісаць. Ад 24 жніўня яны вядуць у храме бестэрміновае кругласуткавае малебнае дзяжурства.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках